20 лютага | 11:00 — 18:00 | Гродна
На майстар-класе вы зможаце атрымаць даступныя і карысныя інструменты, якія дапамогуць распавесці пра сябе, сваю дзейнасць і праекты, а таксама даведаецеся пра асноўныя правілы і прынцыпы прадакшана і прасоўвання сваёй гісторыі ў інтэрнэце.
Будзе шмат практыкі: мы папрацуем са структурай тэкстаў, рытмамі і формамі, разгледзім іншыя формы сторытэлінгу — фота, відэа і лічбавыя інструменты расповеду, а таксама прааналізуем нашыя мэтавыя аўдыторыі.
Рэгістрацыя: https://cutt.ly/KkPuliE
— — —
Мерапрыемства пройдзе ў рамках Месяца лічбавых навыкаў у Беларусі, арганізаванага Кааліцыяй па лічбавых навыках сумесна з партнёрамі.