24 лютага | 18:00
Натхняльны аповед пра тое, што падкаст можа запусціць кожны і для гэтага амаль нічога не патрэбна.
Стваральнікі Radio Plato Аляксандр Карнейчук і Павел Кірпікаў распавядаюць пра ўсе этапы стварэння падкаста: як прыдумаць працоўную ідэю, як запісаць, як мантаваць і дзе выпускаць. У выніку вы атрымаеце агульнае ўяўленне пра падкаставае рамяство.
– – –
Мерапрыемства адбылося ў рамках Месяца лічбавых навыкаў у Беларусі, арганізаванага Кааліцыяй па лічбавых навыках сумесна з партнёрамі.